Марцін Рывас (галіс.: Martiño Rivas) — іспанскі і галісійскі акцер, сын літаратара і журналіста Мануэля Рываса.
Біяграфічныя даныя
Марцін Рывас нарадзіўся 10 студзеня 1985 года ў горадзе Ла-Карунья на паўночным захадзе Іспаніі. Яго акцёрскі дэбют адбыўся ва ўзросце 13-ці гадоў, у адным з эпізодаў тэлесерыяла «Mareas vivas» (1998 год). У 2006 годзе Марцін іграў у такіх тэлесерыялах, як «SMS» і «Maridos e mulleres». З 2007 года ён выконваў ролю Маркаса Навоа ў моладзевым містычным серыяле «Інтэрнат», усяго зняўся ў 71-м эпізодзе[1].
У 2008 годзе на экраны выйшаў фільм «Сляпыя сланечнікі», Марцін выканаў у ім ролю Лала, за якую быў намінаваны на атрыманне кінапрэміі «Гоя» у катэгорыі «Лепшы акцёр-пачатковец»[2].
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі