У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гусман.
Марцін Луіс Гусман (ісп.: Martín Luis Guzmán ; 6 кастрычніка 1887, Чыуауа — 22 снежня 1976, Мехіка) — мексіканскі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і палкоўніка Марціна Луіса Гусмана-і-Рэндона, які займаў пасаду ваеннага інструктара ў акадэміі Чапультэпека і Кармэн Франка Тэрасас. Нараўне з такімі дзеячамі мексіканскай культуры як Альфонса Рэес уваходзіў у творчае аб'яднанне мастакоў і пісьменнікаў «Мексіканскі Атэней». З 1913 года ў войску: спачатку ён служыў афіцэрам пры штабе генерала Рамона Ітурбэ, з 1914 года — у войсках Венустыяна Карансы, а затым у фарміраваннях Панча Вільі. Пасля прыходу да ўлады Карансы быў заключаны ў турму. З 1915 па 1920 год Гусман знаходзіўся ў добраахвотнай ссылцы спачатку ў Іспаніі, а пазней у ЗША. Па вяртанні быў прызначаны галоўным рэдактарам газеты «El Heraldo de México», а таксама асабістым сакратаром Альберта Пані — міністра замежных спраў ва ўрадзе Альвара Абрэгона. Заснаваў у 1922 газету «El Mundo». У 1925 годзе Гусман зноў адправіўся ў ссылку ў Іспанію, дзе прабыў да свайго вяртання ў 1936 годзе. У 1942 выдаваў газету «Tiempo». У 1958 годзе быў удастоены Прэміі Мануэля Авіла Камача і Нацыянальнай прэміі па літаратуры.
Зноскі