У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Харлі.
Маркус Лацімер Харлі (англ.: Marcus Latimer Hurley; 22 снежня 1883, Нью-Рашэл — 28 сакавіка 1941, Нью-Ёрк) — амерыканскі велагоншчык, чатырохразовы чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1904.
На Гульнях 1904 у Сент-Луісе Харлі спаборнічаў ва ўсіх сямі гонках. Ён выйграў заезды на 0,25 (31,8 с), 0,33 (43,8 с), 0,5 (1:09,0) і 1 (2:41,6) мілі. Таксама ён стаў бронзавым прызёрам у гонцы на 2 мілі. У заездах на 5 і 25 міль ён не змог фінішаваць.
Зноскі