Марк Рычард Шатлворт (англ.: Mark Richard Shuttleworth) — паўднёваафрыканскі прадпрымальнік, другі касмічны турыст.
Шатлворт заснаваў Canonical Ltd. і кіруе распрацоўкай аперацыйнай сістэмы Ubuntu. Яго фінансавы стан складае 150 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (225 мільёнаў долараў). У цяперашні час ён пражывае на востраве Мэн, мае грамадзянства ПАР і брытанскае падданства.