Марк Алан Уэбер (англ.: Mark Alan Webber, нар. 27 жніўня 1976) — аўстралійскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1.
Біяграфія
Марк нарадзіўся ў Куінбіяне (Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія). Яго бацька, Алан, быў прадаўцом матацыклаў.
З 1991 года Уэбер выступаў у картынгу, выйграў мясцовы чэмпіянат у 1993 годзе. Адначасова з гэтым працаваў інструктарам па ваджэнні. Выступы Марка былі заўважаныя камандай Van Diemen, якая ўзяла яго ў брытанскую Формулу Форд. Уэбер стаў другім у серыі ў 1996 годзе і заваяваў тытул «Навічок Года». У 1997 годзе - чацвёртае месца ў серыі Формула-3. Каманда Alan Docking Racing, за якую ён выступаў, адчувала фінансавыя праблемы, таму Уэбер пагадзіўся на пераход у гонкі кузаўных аўтамабіляў. Ён прыняў удзел у чэмпіянаце FIA GT за Mercedes ў 1998 годзе. На наступны год стартаваў за тую ж каманду ў 24 гадзін Ле-Мана, дзе трапіў у сур'ёзную аварыю - яго машыну перавярнула паветраным патокам на прамой - і вырашыў пакінуць кузаўны чэмпіянат і вярнуцца ў «Формулу».
У 2000-х гадах Марк паспяхова выступаў у Формуле-3000, атрымаўшы цэлы шэраг перамог. У 2000 ён стаў трэцім у серыі, а ў 2001 - другім пасля Джасціна Уілсана. Таксама ён стаў тэст-пілотам «Arrows», галоўным спонсарам якіх у той перыяд была кампанія Пола Стодарта European.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|