«Праект Манхэтэн» (англ.: Manhattan Project) — кодавая назва праграмы ЗША па распрацоўцы ядзернай зброі, ажыццяўленне якой пачалося 17 верасня 1943 года. Перад гэтым даследаванні вяліся ва «Уранавым Камітэце» (S-1 Uranium Committee, з 1939 года). У праекце прымалі ўдзел навукоўцы з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Канады.
У рамках праекта былі створаны тры атамныя бомбы: плутоніевая «Штучка» (Gadget) (падарваная пры першым ядзерным выпрабаванні), уранавы «Малыш» (Little Boy) (скінута на Хірасіму 6 жніўня 1945 года) і плутоніевы «Таўстун» (Fat Man) (скінута на Нагасакі 9 жніўня 1945 года).
Кіравалі праектам амерыканскі фізік Роберт Опенгеймер і генерал Леслі Гроўс.
Для таго, каб схаваць прызначэнне зноў створанай структуры, у складзе ваенна-інжынерных войскаў арміі ЗША была сфармавана Манхэтэнская інжынерная акруга (Manhattan Engineering District), а Гроўс (на той момант палкоўнік) быў узведзены ў брыгадныя генералы і прызначаны камандуючым гэтай акругай, ад імя якой і ўвесь праект атрымаў сваю назву.
Да лета 1945 года ваеннае ведамства ЗША здолела атрымаць атамную зброю, дзеянне якога было заснавана на выкарыстанні двух відаў актыўных матэрыялаў — ізатопа урану-235 («уранавая бомба»), або ізатопа плутонію-239 («плутоніевай бомба»). Галоўная складанасць пры стварэнні выбуховага прыстасавання на аснове урану-235 складалася ў узбагачэнні ўрану — гэта значыць у павышэнні масавай долі ізатопа 235U ў матэрыяле (у прыродным уране асноўным ізатопам з’яўляецца 238U, доля ізатопа 235U прыкладна роўная 0,7 %), каб зрабіць магчымай ланцуговую ядзерную рэакцыю (у прыродным і нізкаўзбачаным уране ізатоп 238U перашкаджае развіццю ланцуговай рэакцыі). Атрыманне плутонію-239 для плутоніевага зарада не было звязана на прамую са складанасцямі ў атрыманні урану-235, так як у гэтым выпадку выкарыстоўваецца уран-238 і спецыяльны ядзерны рэактар.
Першае выпрабаванне ядзернага выбуховага прыстасавання «Трыніці» на аснове плутонію-239 (у ходзе выпрабавання тэставалася менавіта плутоніевая бомба імплазіўнага тыпу) было праведзена ў штаце Нью-Мексіка 16 ліпеня 1945 года (палігон Аламогордо).[2] Пасля гэтага выбуху Гроўс вельмі паказальна адказаў на словы Опэнгеймера: «Вайна скончана», — ён сказаў: «Так, але пасля таго, як мы скінем яшчэ дзве бомбы на Японію».[3]
У СССР распрацоўкай ядзернай зброі займаўся Спецыяльны камітэт пры Савеце міністраў СССР пад кіраўніцтвам Л. П. Берыі. Першае выпрабаванне атамнай зброі ў Савецкім Саюзе было ажыццёўлена ў 1949 годзе, праз чатыры гады пасля першага ядзернага выпрабаванні ў ЗША.