Малы Пёс (лац.: Canis Minor) — экватарыяльнае сузор’е, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей. Найбольш яркія зоркі — α (Працыён) і β — маюць бляск 0,4 і 2,9 візуальнай зорнай велічыні. На тэрыторыі Беларусі відаць круглы год (найлепш у снежні — лютым).