Майроніс |
---|
Maironis |
|
Асабістыя звесткі |
Імя пры нараджэнні |
Ёнас Мачуліс |
Псеўданімы |
Stanislovas Zanavykas, Maironis |
Дата нараджэння |
21 кастрычніка (2 лістапада) 1862[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
28 чэрвеня 1932(1932-06-28)[2][3][…] (69 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
Літоўская Рэспубліка |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
паэт, багаслоў, выкладчык універсітэта, перакладчык, каталіцкі святар, пісьменнік, літаратуразнавец, літаратар |
Кірунак |
рамантызм |
Жанр |
верш, паэма, драма |
Мова твораў |
літоўская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майроніс (літ.: Maironis, сапраўднае імя Ёнас Мачуліс; 21 кастрычніка [2 лістапада] 1862, Пасандравіс, цяпер Расяйнейскі раён — 28 чэрвеня 1932, Каўнас) — літоўскі паэт, драматург, выбітны прадстаўнік літоўскага рамантызму; тэолаг, каталіцкі святар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пачатковую адукацыю і валоданне польскай мовай атрымаў дома. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі ў 1873—1883 гадах.
У 1883—1884 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце ў Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра.
У 1884 годзе па жаданні бацькоў паступіў у Ковенскую духоўную семінарыю. Пасля яе заканчэння ў 1888 годзе працягнуў вучобу ў пецярбургскай Духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1892 годзе.
У 1892—1894 і 1909—1932 гадах выкладаў у Ковенскай духоўнай семінарыі, у 1909—1932 гадах яе рэктар.
У 1894—1909 гадах прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі; з 1903 года доктар тэалогіі. У 1922—1932 гадах загадчык кафедры маральнай тэалогіі Літоўскага універсітэта ў Каўнасе (з 1930 гады Універсітэт Вітаўта Вялікага). У 1923—1924 гадах выкладаў у гэтым універсітэце літоўскую літаратуру.
Імем Майроніса названы вуліцы ў Вільні (Вуліца Майронё), Каўнасе і іншых гарадах Літвы.
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|