Мадо́нна ля лесвіцы (італ.: Madonna della scala) — першая самастойная скульптурная праца Мікеланджэла, створаная ў 1491 годзе па яго ўласнай задуме. Захоўваецца ў музеі Буанароці ў Фларэнцыі.
Уяўляе сабою барэльеф, які адлюстроўвае Маці Божую, якая сядзіць ў профіль на лаве каля падножжа лесвіцы і трымае ў руках немаўля. Насуперак традыцыі, якая склалася да таго часу, Ісус звернуты спіной да гледача, яго твару не бачна. Бакавая дошка балюстрады лесвіцы і рука хлопчыка Іаана Хрысціцеля, які стаіць на прыступках, утвараюць сімвалічны крыж, які стаіць на каленах Мадонны (ці ж упіраецца ёй у далонь). Гэта выява паказвае, што Маці Божая быццам адчувае цяжар крыжа, на якім, як яна ведае, будзе раскрыжаваны яе Сын.
Гл. таксама
Літаратура
- Umberto Baldini, Michelangelo scultore, Rizzoli, Milano 1973.
- Pierluigi De Vecchi ed Elda Cerchiari, I tempi dell'arte, volume 2, Bompiani, Milano 1999. ISBN 88-451-7212-0
- Marta Alvarez Gonzáles, Michelangelo, Mondadori Arte, Milano 2007. ISBN 978-88-370-6434-1
- Джорджо Вазарі «Життєписи найславетніших живописців, скульпторів та архітекторів», Т 5, М., «Искусство», 1971
- Ротенбург Е. «Микеланджело Буонарроти», М, «Изобразительное искусство», 1976
Спасылкі
|
---|
Абазначэнні: ¹ Імавернае аўтарства · ² Згубленыя творы |
Скульптуры | |
---|
Жывапіс | |
---|
Фрэскі | |
---|
Малюнкі | |
---|
Архітэктура | |
---|
Асяроддзе | |
---|
|