Лі Сан Хва (кар.: 이상화, нар. 25 лютага 1989) — паўднёвакарэйская канькабежка, спецыялізуецца ў спрынце. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка на дыстанцыі 500 метраў (2010 і 2014), чэмпіёнка свету 2010 года ў спрынтарскім мнагабор’і, сярэбраная і двухразовая бронзавая прызёрка чэмпіянатаў свету на дыстанцыі 500 метраў, двухразовая чэмпіёнка Універсіяды на гэтай дыстанцыі.
Сусветны рэкорд
20 студзеня 2013 года на этапе Кубка свету ў Калгары Лі Сан Хва прабегла 500 метраў за 36.74, палепшыўшы папярэдні рэкорд свету на 6 сотых секунды.[2]
Зноскі
Спасылкі