Лі Дзі (кіт. 李迪), нар. каля 1100 г. Хэян — пам. пасля 1197) — кітайскі мастак.
Жыццё і творчасць
Лі Дзі служыў прыдворным мастаком у імператараў Паўднёвай Сун у 1174—1197 гадах. Член Імператарскай Акадэміі ў Кайфыне; адзін з 26 жывапісцаў — членаў Юхуа юань, імператарскай акадэміі мастацтваў у Ханчжоу.
Лі Дзі з’яўляецца аўтарам пейзажаў, напісаных у рэалістычнай манеры. Ён таксама вядомы сваімі малюнкамі садавіны, кветак, бамбука, жывёл і птушак, выкананых у дэкаратыўнай манеры. Некаторыя яго працы з’яўляюцца ілюстрацыямі да сучасных яму паэтычных твораў.
Карціны, створаныя Лі Дзі, можна ўбачыць у найбуйнейшых мастацкіх музеях Пекіна, Шанхая, Тайбэя, Токіа, Бостана і інш.
Галерэя
Зноскі
Літаратура
- Barnhart, R. M. et al. (1997). Three thousand years of Chinese painting. New Haven, Yale University Press. ISBN 0-300-07013-6
- Ci hai bian ji wei yuan hui (辞海编辑委员会). Ci hai (辞海). Shanghai: Shanghai ci shu chu ban she (上海辞书出版社), 1979.
Лі Дзі — продкі |
---|
|