Людміла Аляксееўна Чарнышкова (14 верасня 1886, с. Канабеева, Шацкі раён, Разанская вобласць — 2 лютага 1978) — беларускі педыятр. Прафесар (1934). Заслужаны ўрач БССР (1949)[1].
Біяграфія
Скончыла жаночы медыцынскі інстытут у Пецярбургу (руск.) (бел. ў 1913 годзе. З 1924 у Мінскім медыцынскім інстытуце, у 1935-41, 1946-54 загадчык кафедры дзіцячых хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута[1].
Навуковая дзейнасць
Працы па дыягностыцы і лячэнню серознага менінгіта ў дзяцей і хранічнага парушэння харчавання ў дзяцей груднога ўзросту[1].
Зноскі
- ↑ а б в Чернышкова Людмила Алексеевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 673. — 737 с.
Літаратура
- Белорусская ССР: Крат. энцикл. Т.5. С.673.