Хэмілтан нарадзіўся ў Стывеніджы(англ.) (бел., Хартфордшыр.[5] У снежні 1995 года, ва ўзросце 10-і гадоў ён папытаў аўтограф у боса каманды McLaren Рона Дэніса, і сказаў яму: «Прывітанне. Я Льюіс Хэмілтан. Я выйграў брытанскі чэмпіянат і аднойчы буду ганяцца за рулём вашага баліда». Праз тры гады Дэніс склаў з ім кантракт праграмы падтрымкі маладых пілотаў McLaren. Пасля перамог у Брытанскай Формуле-Рэно, Еўрасерыі Формулы-3, і GP2 Хэмілтан дэбютаваў у Формуле-1, за каманду Vodafone McLaren Mercedes. Кантракт Хэмілтана з праграмай падтрымкі пілотаў McLaren зрабіў яго самым маладым пілотам, які атрымаў гарантаванае месца ў Формуле-1.
Льюіс Хэмілтан стаў першым цемнаскурым пілотам у Формуле-1 (хоць быў Уілі Ці Рыбс(англ.) (бел., які тэставаў балід у 1986 годзе[6]) і стаў першым цемнаскурым пілотам, хто змог атрымаць перамогу на трасе Індыянапаліс Матор Спідвей у любой дысцыпліне.
У 2014 годзе па выніках галасавання часопіса «RaceMag» Хэмілтан быў прызнаны самым няўдачлівым гоншчыкам што выступалі ў «Формуле-1» за апошнія дваццаць гадоў, рэйтынг складаўся па агульнай колькасці Гран-пры ў якіх гоншчык мог бы атрымаць перамогу, але па якіх-небудзь прычынах (напрыклад: замешка на піт-стопе, механічны сход) не змог зрабіць гэтага.
↑Kelso, Paul. Profile: Lewis Hamilton(нявызн.). The Guardian (20 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 26 чэрвеня 2008.
↑Phillips, Randy (2007-06-07). "Hamilton in fast lane to success". Montreal Gazette/Canada.com. CanWest News Service. Праверана 2007-07-05. Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2007. Праверана 27 лістапада 2022.