Лынтупы (курганны могільнік)Лынтупы — курганны могільнік у гарадскім пасёлку Лынтупы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў лесе за 2,5 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка. АпісаннеЦягнуцца яны нешырокай паласой па ўзвышшы ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. У наш час налічваецца крыху больш за 70 курганоў дыяметрам 5-17 м, вышынёй 0,4-1,7 м. Найбольш буйныя знаходзяцца ў цэнтральнай і паўночна-заходняй частках могільніка. Каля большасці насыпаў ёсць кругавыя раўкі з перамычкамі. Абследавалі ў канцы XIX стагоддзя Д. І. Даўгяла, у 1894 годзе Ф. В. Пакроўскі. Курганы датуюцца X—XIII стагоддзямі, належалі балтам. Літаратура
Спасылкі
Information related to Лынтупы (курганны могільнік) |