Луіс Оргаз Ёлдзі (ісп.: Luis Orgaz Yoldi; 28 мая 1881, Віторыя — 31 студзеня 1946, Мадрыд) — генерал Узброеных сіл Іспаніі.
Біяграфія
Удзельнічаў у Другой Мелільянскай кампаніі[2].
Быў перакананым манархістам[3]. Як следства, у часы прэзідэнтсва Мануэля Асаньі высланы на Канарскія астравы[4]. У 1936 годзе Оргаз далучыўся да антырэспубліканскай змовы на чале з Эміліа Мола[5].
З пачаткам грамадзянскай вайны ўзначальваў антыўрадавыя выступленні на Канарскіх астравах[6]. У снежні 1936 года прызначаны камандуючым Цэнтральным фронтам[7]. З 1937 года Оргаз уваходзіў у шэраг найбольш давераных асоб Франка[8].
Пасля вайны Оргаз заняў пасаду вярхоўнага камісара і галоўнакамандуючага Іспанскага Марока[9]. Ён адкрыта крытыкаваў дзеючы рэжым Франка, выступаючы за аднаўленне манархіі. Папаўзлі чуткі, што генерал рыхтуе ваенны перавароті[10][11][12]. Пазней Оргаз адмовіўся ад падобных планаў[13].
Пасля Другой сусветнай вайны стаў начальнікам штаба Узброеных сіл Іспаніі[14].
Крыніцы
- ↑ а б Luis Orgaz Yoldi // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Góngora. De hijo predilecto de Vitoria a hijo descarriado (нявызн.). El Correo (19 студзеня 2018).
- ↑ Paul Preston, Franco, Fontana Press, 1995, p. 177
- ↑ Preston, p. 82
- ↑ Antony Beevor, The Battle for Spain: The Spanish Civil War 1936-39, Weidenfeld & Nicolson, 2006, p. 55
- ↑ Beevor, p. 63
- ↑ Beevor, p. 212
- ↑ Beevor, p. 379
- ↑ de Blaye, p. 113
- ↑ Preston, p. 443
- ↑ Preston, pp. 456-7
- ↑ Preston, p. 496
- ↑ Preston, p. 498
- ↑ Preston, p. 527