Луі́с А́лвіс ды Лі́ма-і-Сі́лва, герцаг Кашы́яс (парт.: Luís Alves de Lima e Silva, Duque de Caxias; 25 жніўня 1803 — 7 мая 1880) — бразільскі маршал.
Біяграфія
У 1851 годзе ў якасці галоўнакамандуючага бразільскай арміяй з вялікім поспехам дзейнічаў супраць аргенцінскага дыктатара Росаса. У 1857 і 1861—62 гадах быў ваенным міністрам і главой кабінета; у 1867 годзе ў вайне з Парагваем яму было даручана галоўнае камандаванне над аб’яднанымі войскамі Бразіліі, Аргенціны і Уругвая. У 1869 годзе Кашыяс заняў сталіцу Парагвая Асунсьён, але пасля гэтага пад маркай хваробы павінен быў перадаць кіраўніцтва графу д’Э, зяцю бразільскага імператара. У 1875—78 гадах ізноў быў ваенным міністрам і главой кабінета.
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|