Лукас Кранах Старэйшы (ням.: Lucas Cranach der Ältere; 4 кастрычніка1472, Кронах, Верхняя Франконія — 16 кастрычніка1553, Веймар) — нямецкі жывапісец і графік эпохі Рэнесансу, майстар жывапісных і графічных партрэтаў, жанравых і біблейскіх кампазіцый, сінтэзаваў у сваёй творчасці гатычныя традыцыі з мастацкімі прынцыпамі Адраджэння. Адзін з заснавальнікаў «дунайскай школы(руск.) (бел.»; выпрацаваў вытанчаны стыль з гарманічным злучэннем фігур і пейзажу. Прыдворны жывапісец саксонскага курфюрста Фрыдрыха Мудрага ў Вітэнбергу (1505—1550), кіраўнік буйной майстэрні, прыхільнік ідэй Рэфармацыі і сябар Лютара.
Біяграфія
Лукас Кранах нарадзіўся ў Кронахе, Верхняя Франконія. Дату яго нараджэння і прозвішча бацькі, які працаваў у Кронахе мастаком, даследчыкам вызначыць не ўдаецца. З нараджэння Кранах насіў прозвішча Зюндэр (іншыя варыянты вымаўлення — Зундэр, Зондэр), пасля стаў называцца Лукасам і ўзяў у якасці прозвішча назву роднага мястэчка, якая гучала тады як Кранах. Як мяркуецца, выяўленчаму мастацтву Кранах першапачаткова вучыўся ў свайго бацькі.
З ранняга юнацтва ён вандраваў па Германіі ў пошуках прызвання. У 1493 годзе малады чалавек адправіўся на Святую зямлю — у Палестыну. У 1501 годзе мастак прыехаў у Вену, дзе прабыў да 1504. Менавіта да Венскага перыяду адносяцца яго першыя вядомыя карціны, падпісаныя «Лукас Кранах». Затым ён паступіў на службу да саксонскага курфюрстаФрыдрыха Мудрага. У 1508 Кранаху было падаравана дваранства і ў тым жа годзе ён пабываў у Нідэрландах. Ён узначальваў мастацкую майстэрню, у якой было больш за дзесяць памочнікаў, выдаваў кнігі, сумяшчаючы гэтыя заняткі з кніжным гандлем. Паступова мастак стаў самым багатым бюргерам Вітэнберга, неаднаразова абіраўся бургамістрам горада.
Творчасць
Рана набыў вядомасць як аўтар гравюр, партрэтаў, алтарных кампазіцый, выяў на міфалагічныя тэмы. Рэнесансныя прынцыпы мастак спалучаў з элементамі гатычнай традыцыі. Ранняя творчасць развівалася ў двух кірунках: аднаму былі ўласцівы трагізм і жыццёвасць вобразаў, дынамізм і асіметрыя кампазіцый (партрэт Ганны Куспініян, 1502—03, і інш.), напружанасць і экспрэсіўнасць каларыту («Галгофа», каля 1500; «Укрыжаванне», 1503); другі вызначаўся ідылічнасцю і паэтычным успрыняццем прыроды, якая ў яго карцінах набыла раўнапраўнасць з асноўным сюжэтам («Адпачынак на шляху ў Егіпет», 1504). Апошні кірунак паслужыў у вялікай ступені асновай станаўлення Дунайскай школы жывапісу.
У перыяд работы ў Вітэнбергу канчаткова склаўся супярэчлівы творчы стыль Л. Кранаха, у якім адлюстравалася складанасць эпохі. Для манеры мастака характэрны амаль супрацьлеглыя якасці: мяккасць, лірызм, тонкія колеравыя спалучэнні, але і напружанасць, дынамізм кампазіцыйнай пабудовы, кантраснасць фарбаў.
Гуманістычныя ідэалы рэнесанснага мастацтва ўвасоблены ў «Алтары Св. Кацярыны» (1506), «Княжацкім алтары» (1510), карцінах «Мадонна з дзіцем пад яблыняй» (пасля 1525), «Кардынал Альбрэхт Брандэнбургскі перад Укрыжаваннем» (каля 1520—25) і інш. Сяброўства з М. Лютэрам абумовіла з'яўленне ў творчасці Л. Кранаха работ, што адлюстравалі ідэі Рэфармацыі і стварылі першыя ўзоры пратэстанцкай іканаграфіі (гравюра «Пропаведзь Іаана Хрысціцеля», 1516, і інш.). У некаторых творах антычнай і біблейскай тэматыкі бачны ўплывы італьянскага і нідэрландскага мастацтва: «Венера і Амур» (1509), «Німфа адпачывае каля крыніцы» (1518), «Суд Парыса» (1529), «Юдзіф з галавой Алаферна» (каля 1530), «Венера» (1532), «Адам і Ева» (1533) і інш. Творчасць Л. Кранаха паўплывала на развіццё бытавога жанру («Паляванне на аленяў», 1529; «Прадажнае каханне», 1532; «Фантан маладосці», 1546). Майстар партрэта (партрэты герцага Генрыха Набожнага Саксонскага, 1514; М. Лютэра як юнкера Іорга, 1522; І. Шойрынга, 1529; аўтапартрэт, 1550, і інш.). Графічным творам уласцівы выразнасць, напружанасць штрыха: «Святы Георг стаіць з двума анёламі» (1506), серыі «Страсці» (1509), «Апосталы» (каля 1515). Ілюстрацыі да малітоўніха імператара Максіміляна (1515) і інш.
У сваіх работах майстар імкнуўся ўвасобіць рэнесансную мару аб ідэальна прыгожым чалавеку. Аднаку выявах «Укрыжаванне» (1503), «Адпачынак па дарозе ў Егіпет» (1504), «Венера і Амур» (1509), у некаторых партрэтах у падкрэслена хрупкіх, выцягнутых фігурах, вытанчанасці жывапіснай манеры бачны рысы заняпаду, якія сведчаць аб завяршэнні нямецкага Адраджэння.
Буйвал, В. Кранах // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн.: БелЭн, 1999.
Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
На замежных мовах
Friedländer М. J., Rosenberg J., Die Gemälde von Lucas Cranach, B., 1932;
Lucas Cranach der Ältere. Der Künstler und seine Zeit, B., 1953;
Lucas Cranach der Ältere im Spiegel seiner Zeit, B., 1953;
Jahn J., Lucas Cranach als Graphiker, Lpz., 1955;
Rosenberg J., Die Zeichnungen Lucas Cranachs, B., 1960.
«Lucas Cranach — Sein Leben, seine Welt und seine Bilder» von Peter Moser erschienen im Babenberg Verlag Bamberg 2004, ISBN 3-933469-14-7
«Der Weinberg des Herrn» von Albrecht Steinwachs erschienen bei J.M.Pietsch, edition AKANTHUS, Spröda (deutsch) ISBN 3-00-008905-5, (engl.) ISBN 3-00-008904-7
«Die Funde in den Turmknäufen zu Wittenberg» von Nikolaus Müller erschienen in Magdeburg 1912
«Das Raths-Collegio der Chur-Stadt Wittenberg» von Paul Gottlieb Kettner (Wolfenbüttel 1734).
«Neue Deutsche Bibliographie» Band 3
«Allgemeine Deutsche Biblographie»
«Lexikon der Renaissance» von VEB Bibiliographisches Institut Leipzig 1989 ISBN 3-323-00268-7
«Geschichte der deutschen Kunst 1470—1550» von Ernst Ullmann erschienen im VEB E.A. Seemann Verlag Leipzig 1985 Best. Nr. 505 600 8 05700
«Die Stadtkirche der Lutherstadt Wittenberg» von Albrecht Steinwachs
«Die Malerfamilie Cranach» erschienen im VEB Verlag der Kunst Dresden 1974, englische Version «Cranach: A Family of Master Painters» 1980 Werner Schade im VEB Verlag der Kunst Dresden
«Lucas Cranach d. Ä. in Wittenberg» von Jutta Strehle erschienen bei J.M. Pietsch, edition AKANTHUS, Spröda 2001 ISBN 3-00-008441-X
«Lucas Cranach der Ältere in Wittenberg» von Heinrich Kühne erschienen im Drei Kastanien Verlag 1993 ISBN 3-9803358-4-4
Claus Grimm, Johannes Erichsen, Evamaria Brockhoff: «Lucas Cranach: ein Maler-Unternehmer aus Franken» erschienen Haus der bayrischen Geschichte Augsburg 1994, ISBN 3-927233-33-I