У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Камароў.
Леў Іванавіч Камароў (1938—2001) — прафесар, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ з 1973 па 1983 гг.
Біяграфія
Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1960 годзе. У 1960—1963 займаўся ў аспірантуры фізічнага факультэта па спецыяльнасці «тэарэтычная фізіка». Пасля заканчэння аспірантуры стаў працаваць асістэнтам кафедры ядзернай фізікі БДУ. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Аптычныя і нейтронныя спектры як крыніца інфармацыі аб руху малекул у вадкасцях». У 1967 годзе стаў дацэнтам кафедры ядзернай фізікі. У 1973 годзе абраны загадчыкам кафедры тэарэтычнай фізікі. З 1983 года працаваў дацэнтам кафедры тэарэтычнай фізікі. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Непертурбацыйныя метады тэарэтычнага даследавання фізічных сістэм». У 1988 годзе яму прысвойваецца званне прафесара кафедры тэарэтычнай фізікі і кафедры ядзернай фізікі. Працаваў прафесарам на кафедры тэарэтычнай фізікі да выхаду на пенсію ў 2000 годзе.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя работы Л. І. Камарова датычацца фізікі кандэнсаванага стану, квантавай механікі і квантавай тэорыі поля. Ім распрацаваныя непертурбацыйныя метады развязвання задач квантавай механікі і квантавай тэорыі поля, гэтыя метады ўжываюцца нават тады, калі немагчыма выкарыстоўваць тэорыю ўзбурэнняў. Ён з'яўляецца аўтарам больш за 100 артыкулаў у навуковых часопісах.
Зноскі
Спасылкі