Летнія Алімпійскія гульні 1908 (англ.: 1908 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні IV Алімпіяды, праходзілі ў Лондане з 27 красавіка па 31 кастрычніка1908 года. Гульня доўжыліся 178 дзён з-за таго, што былі прымеркаваны да Англа-Французскай выставы, якая праходзіла ўвесь гэты час. Арганізатары Алімпійскіх гульняў П’ер дэ Кубертэн і лорд Дэзбара ўваходзілі ў аргкамітэт Англа-Французскай выставы.