Лес (фр.: Lesse) — рака ў Бельгіі, на Ардэнскім узвышшы. Працякае па тэрыторыі правінцый Люксембург і Намюр. Агульная даўжыня — 89 кіламетраў. Упадае ў Маас у трох кіламетрах ад горада Дзіна.
Выток ракі размешчаны ў раёне мястэчка Лібрамон-Шэвеньі (Libramont-Chevigny) на вышыні 490 метраў над узроўнем мора. Далей рака цячэ прыблізна ў паўночна-заходнім кірунку. Ля пасёлка Ан-сюр-Лес рака знікае пад зямлёй і цячэ праз пячоры Ан; падземны ўчастак ракі мае даўжыню ў 1100 метраў.