Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Сярэднемалыніцкі сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Сярэднія Малынічы. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Бердыжскага і Малыніцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. У 1930 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бердыж, сельсавет перайменаваны ў Ленінскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новазарэчанскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 18 студзеня 1965 года ў складзе Чачэрскага раёна[2]. Да 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сябровічы. 7 чэрвеня 1979 года скасаваны пасёлак Ляскі[3]. 28 сакавіка 1991 года ў склад сельсавета з Крутоеўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Залаўе, Ніўкі, Новыя Малынічы, Старыя Малынічы, Сярэднія Малынічы), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Вазнясенскі. У 1999 годзе скасаваны вёскі Новазарэчча і Сябровічы, у 2008 годзе — пасёлак Азярышча і вёска Падлужжа.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 590 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 524 чалавекі[6].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.