Леапольд Абрамавіч Байцін |
Дата нараджэння |
20 мая 1893(1893-05-20) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1 снежня 1949(1949-12-01) (56 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Бітвы/войны |
|
Узнагароды і званні |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Байцін.
Леапольд Абрамавіч Байцін (20 мая 1893, Віцебск — 1 снежня 1949) — савецкі ваенны дзеяч.
Біяграфія
Скончыў 4 класы яўрэйскай школы, потым сярэднюю школу. У 1918 годзе скончыў Данскі ветэрынарны інстытут (г. Новачаркаск) і ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. У лютым 1919 года быў прызначаны на пасаду малодшага ветэрынарнага ўрача 1-га Віцебскага губернскага конскага запасу, далей паслядоўна займаў пасады ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага інспектара, начальніка адміністрацыйна-мабілізацыйнага аддзела. У 1926 годзе ўзначаліў Ваенна-ветэрынарную фельчарскую школу, якая была рэарганізавана ў 1937 годзе ў Ленінградскае ваенна-ветэрынарнае вучылішча, на пасадзе начальніка гэтай навучальнай установы знаходзіўся да 1945 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір ветэрынарнага аддзела шэрагу франтоў. Званне «генерал-маёр ветэрынарнай службы» Л. А. Байціну было прысвоена 1 лютага 1943 года. З 1945 года — намеснік начальніка Ваенна-ветэрынарнай акадэміі.
У красавіку 1945 года Леапольд Байцін быў прызначаны намеснікам начальніка Ваенна-ветэрынарнай акадэміі Чырвонай Арміі па вучэбнай і навуковай рабоце, але на гэтай пасадзе праслужыў нядоўга і ў 1946 годзе быў звольнены ў запас.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (2), медалямі.
Літаратура
- Байтин Леопольд Абрамович // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 219.