Латвійская хрысціянская акадэмія |
---|
лат.: Latvijas Kristīgā akadēmija |
Арыгінальная назва |
лат.: Latvijas Kristīgā akadēmija |
Міжнародная назва |
англ.: Latvian Christian Academy |
Заснаваны |
1993 |
Тып |
прыватная ВНУ |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
Юрмала |
Сайт |
kra.lv |
Латвійская хрысціянская акадэмія (лат.: Latvijas Kristīgā akadēmija) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Юрмале.
Характарыстыка
Вучэльня заснаваная 12 мая 1993 года ў мясцовасці Булдуры ў Юрмале. У акадэміі вучацца студэнты ўсіх хрысціянскіх канфесій. Заснавальнікам універсітэта з’яўляецца Скайдрытэ Гутмане. Акадэмія з’яўляецца камерцыйнай кампаніяй — таварыствам з абмежаванай адказнасцю.
Акадэмія — гэта ўстанова акадэмічнай і прафесійнай вышэйшай адукацыі і навукі, дзе абітурыенты маюць права вучыцца пасля атрымання сярэдняй адукацыі. У Акадэміі рэалізуюцца акадэмічныя і прафесійныя навучальныя праграмы. Пасля засваення навучальных праграм прысуджаецца ступень бакалаўра і магістра.
У 1997 годзе акадэмія атрымала дзяржаўную акрэдытацыю, а ў 1998 годзе адбыўся яе першы выпуск. У 2002 годзе акадэмія пачала ўзнагароджваць тытулам ганаровага доктара грамадзян Латвіі і замежнікаў. У 2003 годзе вучэльня стала членам Вялікай хартыі еўрапейскіх універсітэтаў.
Адукацыйныя праграмы:
- Біблейскае мастацтва
- Тэалогія
- Дабрачынная сацыяльная праца
- Сацыяльная праца
- Упраўленне сацыяльным прадпрымальніцтвам
- Нагляд
Спасылкі