Латвійская акадэмія мастацтваў (лат.: Latvijas Mākslas akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка
Заснавана ў 1919 годзе. Акадэмія знаходзіцца ў неагатычным будынку былой камерцыйнай школы (архітэктар Вільгельмс Бокслафс). Гэта аўтаномная вышэйшая навучальная ўстанова з правам самастойна распрацоўваць уласны статут і вызначаць змест і формы навучання, напрамкі навукова-даследчай работы і іх сутнасць. Навучальныя праграмы рэалізуюцца на дзённай і завочнай формах навучання і толькі на латышскай мове на працягу ўсяго існавання акадэміі.
Падчас навучання ў Латвійскай акадэміі навук можна атрымаць наступныя акадэмічныя ступені:
Латвійская акадэмія мастацтваў прапануе навучанне ў пяці аддзелах - візуальнага мастацтва, візуальнай пластыкі, дызайну, мастацтва аўдыявізуальных медыя і мастацтвазнаўства, якія а'ядноўваюць 14 падсектараў:
Аддзел візуальных мастацтваў - жывапіс, графіка, тэкстыльнае мастацтва;
Аддзел візуальнай пластыкі - скульптура, кераміка, мастацтва шкла і моды;
Аддзел дызайну - функцыянальны дызайн, дызайн металу, экалагічнае мастацтва;
Аддзел аўдыявізуальных медыя-мастацтва - візуальная камунікацыя, сцэнаграфія;
Аддзел гісторыі мастацтва - гісторыя і тэорыя візуальнага мастацтва і культуры, рэстаўрацыя.