Дон Ларэнца Манака (імя да пастрыгу П'еро ды Джавані) (каля 1370, Сіена - 1425, Фларэнцыя) — фларэнційскі мастак.
Біяграфія
У 1391 г. уступіў у камальдулійскі манастыр Св. Марыі дэльі Ангелы ў Фларэнцыі, дзе пасля стаў дыяканам, але пакінуў яго да прынясення канчатковых абяцанняў. Тым не менш, мянушка «Манака» (Манах) за ім замацавалася, а «дон» выкарыстоўваецца як паважлівы зварот.
Стыль
Стыль працы дэманструюць уплыў інтэрнацыянальнай готыкі позняга XIV ст. і сіенскай школы: шматфігурную кампазіцыю з раскошнымі аксэсуарамі, багатая пазалотай. Характэрныя рысы майстра: добрае чуццё каларыста, стварэнне выдатных кантрастаў і дадатковых каляровых эфектаў.
У ранніх творах прасочваецца ўплыў Тадэа Гадзі, які, магчыма, быў яго настаўнікам. Працаваў, пераважна, для свайго рэлігійнага ордэна, ствараючы манускрыпты, алтарныя выявы і фрэскі.