Замак Любамірскіх у Ланьцуце — адзін з найбольш значных палацава-паркавых ансамбляў на тэрыторыі Польшчы, скарбніца нацыянальнай гісторыі і культуры.
Замак быў закладзены ў першай палове XVII стагоддзя князем Станіславам Любамірскім. Яго залаты век прыпаў на другую палову XVIII стагоддзя, калі ланьцуцкім маёнткам валодалі яго тэзаімянны нашчадак з жонкай Ізабелай. У той час палац быў перабудаваны архітэктарам К. П. Айгнерам і ўпрыгожаны рэдкімі прадметамі мастацтва (статую Любамірскага ў выглядзе Купідона вылепіў Антоніа Канова). Тады ж з'явіўся пейзажны парк з павільёнамі.
Пасля смерці княгіні Ізабелы ў 1816 годзе Ланьцут перайшоў да яе ўнукаў з роду Патоцкіх. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны палац-замак быў нацыяналізаваны і пераўтвораны ў агульнадаступны музей. З 1961 года кожны май у замку праходзяць дні камернай музыкі, а ў 1996 годзе ў палацы адбылася сустрэча кіраўнікоў дзевяці дзяржаў Цэнтральнай Еўропы.
Спасылкі