«Лаакóан і яго сыны» — скульптурная група ў ватыканскім музеі Пія-Клімента, якая адлюстроўвае смяротную барацьбу Лаакоана і яго сыноў са змеямі.
Скульптура працы Агесандра Радоскага і яго сыноў Палідора і Афінадора з'яўляецца мармуровай копіяй другой паловы I стагоддзя да н.э. Арыгінал быў выкананы ў бронзе ў 200 годзе да н.э. у Пергаме і не захаваўся.
Рымская копія знойдзена 14 студзеня 1506 года Фелісам дэ Фрэдзісам у вінаградніках Эсквіліна, пад зямлёй на месцы Залатога дому Нерона. Папа Юлій II, даведаўшыся пра знаходку, адразу ж паслаў за ёй архітэктара Джуліяна да Сангала і скульптара Мікеланджэла Буанароці. Сангала пацвердзіў дакладнасць працы са словамі: «Гэта Лаакоан, якога згадвае Пліній». Ужо ў сакавіку 1506 года скульптурную групу перадалі Папе, які ўсталяваў яе ў ватыканскім Бельведэры.
У кампазіцыі расказваецца аб страшнай смерці, што напаткала траянскага жраца і яго сыноў па загаду Афіны за спробу засцерагчы траянцаў ад увядзення ў горад драўлянага каня. Твор вызначаецца празмернай тэатральнасцю, сухасцю пластычнага і тэхнічнага вырашэння.[1]
«Лаакоан» паслужыў прадметам для эстэтычнага трактата Лесінга «Лаакоан, або Пра межы жывапісу і паэзіі».
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура