Кіеўскае вадасховішча (Кіеўскае мора) — вадасховішча на Дняпры на поўнач ад Кіева з агульнай плошчай у 922 км².
Апісанне
На поўначы яно амаль даходзіць да мяжы з Беларуссю. У яго ўпадаюць рэкі Прыпяць, Цецяраў, Уж, Брагінка, Тарасіца.
Вадасховішча было створана ў 1960-я гады падчас праўлення Мікіты Хрушчова і было перадапошнім з шасці буйных вадасховішчаў на Дняпры. Найбольшая яго шырыня складае 20 км. Розніца ў вышыні выкарыстоўваецца Кіеўскай гідраэлектрастанцыяй для атрымання электраэнергіі.
Вадасховішча з'яўляецца месцам для адпачынку і рыбалкі.
Літаратура
Спасылкі