Культура Лас-Вегас — комплекс паселішчаў позняга плейстацэну і галацэну ўздоўж узбярэжжа сучаснага Эквадора, якая ўзнікла паміж 8000 да н. э. і 4600 да н. э. Культура Лас-Вегас уяўляе сабой «раннюю аселую адаптацыю да экалагічна складанага прыбярэжнага асяроддзя»[1].
31 археалагічны помнік дадзенай культуры быў выяўлены на эквадорскім паўвостраве Санта-Элена — біялагічна складаным трапічным экатоне. Датаванне пацверджана радыёвугляродным аналізам[2].
Людзі культуры Лас-Вегас займаліся паляваннем і збіральніцтвам, а акрамя таго, валодалі прымітыўнымі тэхналогіямі сельскай гаспадаркі. Былі выяўленыя касцяныя іголкі і лапатка, якія маглі выкарыстоўвацца для вырабу сетак або тканін, а таксама розныя прылады і ёмістасці з ракавін; мяркуецца, што выкарыстоўваліся і такія матэрыялы, як драўніна, бамбук, галлё і кара[3].
Хоць на ўзбярэжжы Эквадора муміі не былі выяўленыя, жыхары культуры Лас-Вегас былі падобныя на прадстаўнікоў сучаснай ім культуры Чынчора на паўночным узбярэжжы Чылі, ад якой захаваліся муміі.
Зноскі
Літаратура
- Башилов В. А., Проблемы археологии и древней истории стран Латинской Америки. М., Наука, 1990 г.
|
---|
Балівія | | |
---|
Калумбія | |
---|
Перу | |
---|
Чылі | |
---|
Эквадор | |
---|
|