Кубак Рэспублікі Беларусь па хакеі са шайбай[1] (з 2013 — Кубак Руслана Салея) — штогадовы турнір для каманд па хакеі з шайбай, які праводзіць Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь. Разыгрываецца з 2002 года. Як правіла, праводзіцца ў канцы жніўня перад стартам рэгулярнага чэмпіянату Экстралігі у якасці размінкавага турніру.
Рэгламент
У розыгрышы Кубка бяруць удзел каманды беларускага чэмпіянату. У 2005 годзе ў Кубку ўдзельнічала таксама маладзёжная зборная Беларусі, а ў 2010 — каманда МХЛ «Мінскія зубры».
Турнір праводзіцца ў два этапы. На першым этапе каманды дзеляцца на дзве падгрупы згодна вынікам папярэдняга чэмпіянату экстралігі. Каманды гуляюць у падгрупах па кругавой сістэме ў адзін круг, пасля чаго пераможцы падгруп разыгрываюць Кубак у адзіным фінальным матчы. Фінал праходзіць на пляцоўцы каманды, якая набрала больш ачкоў на першым этапе. У сезонах 2004/2005, 2006/2007, 2007/2008 гадоў праводзіў агульны групавы турнір, пасля чаго ў фінале сустракаліся каманды, якія занялі два першых месцы. У розыгрышах 2003—2006 гадоў фінал складаўся з двух матчаў.
Спіс прызёраў
Заўвага. У сезонах 2002/2003 і 2003/2004 Кубак Беларусі праводзіўся ўвесну, пасля завяршэння чэмпіянату краіны.
Пераможцы
Тытулы
|
Клуб
|
Год
|
6
|
Юнацтва-Мінск
|
2005, 2010, 2011, 2014, 2016, 2020
|
5
|
Гомель
|
2003, 2004, 2008, 2013, 2018
|
4
|
Дынама Мінск
|
2006, 2007, 2021, 2022
|
3
|
Нёман Гродна
|
2015, 2016, 2019
|
2
|
Віцебск
|
2022, 2023
|
2
|
Керамін Мінск
|
2002, 2009
|
1
|
Металург-Жлобін
|
2012
|
Зноскі
Спасылкі