Кубак, конаўка, кварта — пасудзіна невялікага аб'ёму (прыбл. 200 мл) цыліндрычнай, усечана-канічнай або бочкападобнай формы з фарфору, гліны, драўніны, металу, часам лубу, да якой звычайна апцыянальна далучана колцападобная «ручка» для трымання. Пасудзіна выкарыстоўваецца для непасрэднага піцця вады, квасу і іншых напояў.
Булённыя. Выкарыстоўваюцца для падачы булёнаў, супаў-пюрэ і запраўных супаў з дробна нарэзанымі прадуктамі. Умяшчальнасць: 350—400 см³. Выпускаюць з дзвюма (з процілеглых бакоў) і з адной ручкамі.
Чайныя. Выкарыстоўваюцца для падачы чаю, кавы з малаком ці вяршкамі, кавы па-варшаўску, какава, шакаладу. Умяшчальнасць: 200—250 см³.
Кававыя. Выкарыстоўваюцца для падачы чорнай кавы (умяшчальнасць: 75—100 см³) і кавы па-ўсходняму (умяшчальнасць: 50—70 см³).
У некаторых культурах з кубкаў прынята таксама есці, у многіх краінах Азіі распаўсюджаны кубак без ручкі — піяла.
У шматлікіх рэлігіях чашы (кубкі) той ці іншай формы і аб'ёму выкарыстоўваюцца як прадметы культу, напрыклад, пацір у хрысціянстве ці спяваючыя чашы ва ўсходніх рэлігіях.