24 студзеня2013 года падпісаў кантракт з «Міланам». Пераход быў часткай абмену ігракамі паміж клубамі, з «Мілана» ў «Парму» накіраваўся Джамель Месбах. У складзе «Мілана» Крысціян гуляў рэдка, за два з паловай сезоны толькі 17 разоў з’явіўся на полі ва ўсіх турнірах.
31 жніўня2015 года перайшоў у склад дэбютанта Серыі A — футбольнага клуба «Карпі», падпісаўшы двухгадовы кантракт[3]. Улетку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Вічэнцы». Па заканчэнні сезона пакінуў «Вічэнцу».
У кастрычніку 2017 года стаў іграком мальтыйскага клуба «Хамрун Спартанс»[4]. Пакінуў каманду з Мальты па заканчэнні сезона 2017/18.
У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Трэ Фіёры» з чэмпіянату Сан-Марына. 9 ліпеня 2019 года, роўна праз 13 гадоў пасля перамогі на чэмпіянаце свету, абвясціў аб завяршэнні кар’еры.