Герда Эма Крысціна «Сціна» Тырэн (шведск.: Gerda Emma Kristina Tirén; 25 кастрычніка 1886, Стакгольм, Швецыя — 5 снежня 1951, Пенінгбю, Швецыя) — шведская мастачка.
Біяграфія
Нарадзілася 25 кастрычніка 1886 года ў Стакгольме ў сям’і шведскіх мастакоў Юхана і Герды Тырэн.
Скончыла Каралеўскую акадэмію свабодных мастацтваў у Стакгольме.
Пісала партрэты, нацюрморты і пейзажы высакагор’яў поўначы Швецыі. Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме і ў музеі Эстэрсунда.
Памёрла 5 снежня 1951 у сямейным доме на ферме Трыста ў Пенінгбю і пахавана побач з маці, бацькам, братам і сёстрамі.
Зноскі