«Крыніца ў лесе»[1] (эст.: Ukuaru) — эстонскі драматычны фільм 1973 года. Зняты на Талінскай кінастудыі рэжысёрам Лейдай Лаюс паводле рамана Веры Саар «Укуару».
Сюжэт
1930-я гады, Эстонія, беднае мястэчка лесарубаў, сярод лясоў і балот. У галечы жыве сям’я Мінны. Каб дапамагчы бацькам, дзяўчына дае згоду на шлюб з багатым удаўцом Карлам Олі. Але напярэдадні вяселля яна выпадкова сустракаецца ў лесе з гарманістам Акселем. Гэта сустрэча пераварочвае яе лёс. Але сямейнае жыццё ідзе няпроста, Аксель — летуценнік, чалавек легкадумны і слабы, і ўвесь груз клопатаў кладзецца ў асноўным на плечы Мінны… І не забыўся Олі яе адмовы, праходзяць гады і ён помсціць за ўшчэмленае самалюбства і Акселя забіваюць «лясныя браты» — банда былога гаспадара вёскі Олі. Мінна знаходзіць у сабе сілы жыць далей і гадаваць чацвярых маленькіх дзяцей.
У ролях
Зноскі