Коўчыцкі дуб-велікан — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Коўчыцкім лясніцтве Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Дрэва дубу звычайнага ўзростам каля 300 гадоў, вышыня 33 м, дыяметр 1,2 м (1983). Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе. Помнік прыроды ліквідаваны 14 красавіка 2007 года[1].