Кохтла-Нымэ
Кохтла-Нымэ на карце Эстоніі
|
|
Ко́хтла-Ны́мэ (эст.: Kohtla-Nõmme) — гарадскі пасёлак, які з 1993 да 2017 года меў статус пасялковай воласці (самакіравання), затым уключаны ў склад воласці Тойла. Знаходзіцца на ўсходзе Эстоніі ў павеце Іда-Вірумаа. Мяжуе з валасцямі Кохтла, Люганузэ і горадам Кохтла-Ярвэ. Размешчаны за 18 кіламетраў ад павятовага цэнтра — горада Йыхві — і за 10 кіламетраў ад цэнтра горада Кохтла-Ярвэ. Па даных перапісу насельніцтва 2011 года ў пасёлку пражывалі 1032 чалавекі, з іх 697 (67,5 %) — эстонцы. У 2019 годзе ў пасёлку налічвалася 968 жыхароў.
У перыяд з 1937 па 2001 гады на тэрыторыі Кохтла-Нымэ размяшчалася шахта Кохтла, якая ў далейшым была закрыта і пераўтворана ў музей, тым самым стаўшы найбуйнейшай мясцовай славутасцю[3].
У 1984 года пачала сваю працу перадавальная станцыя з новай тэлевізійнай мачтай вышынёй (247—254 м)[4].
Насельніцтва
Год |
Колькасць
|
2011
|
1 032
|
[5]
|
2014
|
1 020
|
[6]
|
|
Год |
Колькасць
|
2015
|
998
|
[7]
|
2016
|
998
|
[8]
|
|
Год |
Колькасць
|
2017
|
982
|
[9]
|
2019
|
968
|
[10]
|
|
Год |
Колькасць
|
2020
|
960
|
[11]
|
2021
|
886
|
[2]
|
|
|
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | | |
---|
Гарадскі пасёлак | |
---|
Пасёлак | |
---|
Вёскі | |
---|