У чырвонымполі тры папярочныя сярэбраныя бэлькі, якія звужаюцца да нізу. Клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай у залатой чары палова сярэбранага сабакі. Існуюць варыянты герба з дзвюма перакрыжаванымі гардамі над бэлькамі і трыма страусавымі перамі ў клейнодзе (герб «Лопат»), сярэбраным месяцам над бэлькамі рагамі ўгору і інш.. У Польшчы вядомы з 1142 г. (Ogród królewski, Paprocki Bartłomiej, D. Siedlczański, Praga, 1599 r.). Паводле Я. Длугаша, герб утвораны каралем Людвікам І; ён дадаў тры бэлькі, якія выцеснілі сабаку з тарчы ў клейнод. У ВКЛ пашырыўся пасля прыняцця Гарадзельскага прывілею (1413).