Конрад I Цюрынгскі (каля 1206 — 24 ліпеня 1240) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 1239—1240 гадах.
Сын Германа I і яго другой жонкі Сафіі Баварскай, ландграф Цюрынгіі, а таксама швагер Элізабеты Венгерскай.
У 1231 г. пасля смерці старэйшага брата атрымаў тытул ландграфа Цюрынгіі, Гесэна і Пфальца. Уступіў у Тэўтонскі ордэн у 1234 г. Пасля выбару і назначэння яго вялікім магістрам, адправіўся ў Рым, дзе памёр ад невядомай хваробы. Яго рэшткі перавезены і пахаваны ў царкве Св. Элізабеты ў Марбургу.
Зноскі
Конрад Цюрынгскі — продкі |
---|
|