Час і месца ўзнікнення дакладна невядомыя. Першапачатковым тэкстам яе прызнаецца грэчаскі, напісаны кімсьці з 70 тлумачальнікаў Бібліі. Галоўным яе героем выступае Тавіт, які сваё дзяцінства правёў у строгім захаванні закона Майсея. У часы панавання асірыйскага цара Салманасара трапіў у палон, быў выведзены з роднага горада і паселены ў сталіцы Асірыйскага царстваНіневіі. Вылучаючыся сваёй рэлігійнай праведнасцю на радзіме, ён не адмовіўся ад засвоенага ім набожнага вобраза жыцця і ў палоне, дзе праяўляў свае дабрачыннасці да гаротных аднапляменнікаў, за што падвяргаўся праследаванням з боку асірыйскіх улад і перажыў рад цяжкіх выпрабаванняў (пазбавіўся зроку і інш.). Пададзеная ў гэтай кнізе гісторыя жыцця Тавіта вылучаецца сваёй выключнай павучальнасцю, узорам самаадданай грамадскай дзейнасці, падпарадкаванай неабмежаванай любові да гаротных і прыгнечаных сваіх суайчыннікаў, прыкладам захавання старых патрыярхальных сямейных узаемаадносін і нораваў, народных традыцый.[1]
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 160. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.