Яшчэ юнакоў Эктор праявіў асаблівую адвагу ў час галандскай вайны, ваюючы пад сцягамі Цюрэна і Кандэ. У 1674 годзе, на 21 годзе жыцця быў прызначаны камандзірам коннага палка, а пасля заключэння міру пачаў дыпламатычную кар'еру і быў пасланцам у Мюнхене (1683) і ў Вене (1699).
У разуменні асноў ваеннай справы Вілар далёка апярэдзіў сваіх сучаснікаў. Так, у 1703 годзе, пераправіўшыся цераз Рэйн разам з курфюрстам баварскім з 30-тысячнай арміяй ізноў нанёс паражэнне бадэнскаму прынцу пры Гёхштэце. Пасля гэтага ён ставіць на мэце наступ прама ў сэрца Аўстрыі — да Вены. Становішча яму спрыяла, бо Аўстрыя ў той час змагалася з паўсталымі венграмі. Гэта задума, не здзейсненая толькі з прычыны нерашучасці курфюрста Баварскага, з якім Вілар павінен быў дзейнічаць па пераходзе праз Рэйн, выяўляе шырату яго стратэгічнай задумы, зусім неўласцівага для той эпохі, калі панаваў метадызм 5-і пераходнай сістэмы. Гэты план заслужыў пазней поўнае ўхваленне Напалеона, які ў 1805 годзе падобным жа чынам вырашыў сваю задачу.
У 1706 годзе, калі французы былі пераможаны пры Рамільі і Турыне, Вілар аднавіў гонар іх зброі, адціснуўшы нямецкія войскі за Рэйн. У тым жа годзе яго маёнтак Во-ле-Віконт быў узведзены ў ступень герцагства з назвай Вілар.
У 1707 годзе ён у другі раз перайшоў Рэйн і, маючы пад сваім начальствам параўнальна невялікія сілы (каля 4000 чалавек), авалодаў так званымі Штольгофенскімі ўмацаванымі лініямі, якія цягнуліся ад Філіпсбурга да Штольгофена, лічыліся непрыступнымі і абараняліся 30-тысячным гарнізонам, і прасунуўся далёка ўнутр краіны.
У 1709 годзе Вілара прызвалі ў Фландрыю, дзе становішчу французаў пасля бітвы пры Удэнары было вельмі цяжкім, і прызначылі галоўнакамандуючым паўночнай французскай арміяй. Войскі былі дэмаралізаваны і вельмі дрэнна забяспечваліся. Вілар аднавіў парадак, арганізаваў тыл і кінуў сваю армію на саюзнікаў пры Мальплаке. У самым пачатку бітвы ён быў паранены, і французы пацярпелі паражэнне.
У 1712 годзе Вілар кіраваў вядомай Дэненскай аперацыяй, калі Францыя, знясіленая няўдачамі, высунула сваю апошнюю армію на паўночны фронт, каб спыніць наступ перавышаючых сіл аўстрыйцаў пад камандваннем Яўгенія Савойскага. Па-майстэрску праведзеная, накіраваная ў самы адчувальны пункт размяшчэння прынца Яўгенія, — на яго камунікацыйны шлях, які адыходзіў перпендыкулярна ад шляху наступу, — аперацыя гэта скончылася перамогай ў бітве пры Дэнене, дзе французы ўпершыню, насуперак асновам тагачаснай тактыкі, атакавалі праціўніка ў калонах.
З пачаткам вайны за польскую спадчыну (1733 год) Людовік XV даў яму тытул галоўнага маршала і даручыў галоўнае камандаванне над франка-іспана-сардзінскімі войскамі ў Італіі. Вілар за тры месяцы авалодаў усёй далінай ракі По і заваяваў герцагствы Міланскае і Мантуанскае, але ў 1734 годзе, калі ён знаходзіўся ў Турыне, смерць спыніла яго бліскучую дзейнасць.
Насуперак сучасным яму поглядам у тактыцы і стратэгіі, Вілар вышэй за ўсё ставіў наступ і заўсёды гаварыў, што «гінуць толькі ў абароне». Любімы войскамі за сваю адвагу і даступнасць, Вілара не любілі людзі, роўныя яму, за вострую мову, крытычны розум і ганарлівасць.
Людовіку XIV ён казаў:
Карыстайцеся мною, валадар, я адзіны генерал у Еўропе, якому ваеннае шчасце ніколі не здраджвала.
Яго вінавацілі таксама ў срэбралюбстве, але пазней стала вядома, што ён часта і шчодра дапамагаў сваім афіцэрам з уласных сродкаў, ніколі не клапоцячыся пра іх вяртанне.
Пасля смерці Вілара былі выдадзены 3 тамы яго мемуараў. Вальтэр толькі 1-ы том лічыць творам самога маршала, мяркуючы, што астатнія складзены абатам Лапозам дэ Маргонам (La Pause de Margon) паводле штодзённага журнала маршала і яго перапіскі падчас паходаў з ваенным міністрам.
Сайт "ХРОНОС"(нявызн.)(недаступная спасылка). — Биография Клода Луи Эктора де Виллара. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2008. Праверана 13 лістапада 2008.