Клеменс Пятроўскі |
---|
польск.: Klemens Piotrowski, лац.: Clemens Piotrowski |
Дата нараджэння |
23 снежня 1776(1776-12-23) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
красавік 1831 (54 гады) |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці |
навуковец |
Навуковая сфера |
багаслоўе |
Месца працы |
|
Навуковае званне |
прафесар |
Альма-матар |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Пятроўскі.
Клеменс Пятроўскі (польск.: Klemens Piotrowski, лац.: Clemens Piotrowski; 28 снежня 1776 г., Мінск — 6 красавіка 1831 г., правінцыя Рэджа Эмілія, Італія) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Уступіў у Таварыства Ісуса ў Полацку 5 верасня 1797 г., пасля чаго на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў у класе інфімы (1799—1800), граматыкі і сінтаксісу (1801—1802) у Дынабургу. У 1802—1803 і гг. вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Дынабургскім (1803—1804) і Віцебскім (1804—1805) езуіцкіх калегіумах. З 1805 па 1809 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Мсціславе (1809—1811) і Віцебску (1811—1812)[1].
Доктар тэалогіі і кананічнага права, прафесар грамадзянскага права (1813—1815), прафесар права і навук дыпламатычных (1815—1817), прафесар дагматычнай тэалогіі (1819—1820) Полацкай езуіцкай акадэміі. У перыяд з 1818 па 1820 — сакратар акадэміі[1][2].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Італію, дзе і памёр 6 красавіка 1831 г.[3]
Зноскі
Літаратура
- Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki J. M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.