Кельтэмінарская культура — неалітычная культура аселых еўрапеоідных рыбаловаў, якія жылі ў паўднёвым Прыараллі ў VI—III тысячагоддзях да нашай эры [1][2][3][4]. Знаходкі на плато Усцюрт, якія раней уключалі ў склад кельтэмінарскай культуры, вылучаныя ў айдабольскую культуру эпохі мезаліту і неаліту[5].
Шэраг даследчыкаў лічыць гэтую культуру роднаснай культуры ямачна-грабеністай керамікі і адносяць да фіна-угорскіх народаў[6].
Кельтэмінарцы ўпрыгожвалі сябе каралямі з ракавін. Выраблялі каменныя сякеры трапецападобнай формы і мініяцюрныя крэмневыя наканечнікі стрэл. Гліняныя пасудзіны для варэння ежы яны рабілі без дапамогі ганчарнага круга.
Кельтэмінарцы жылі ў велізарных дамах (плошча 24х17 і вышынёй 10 м), у якіх змяшчалася цэлая радавая абшчына прыкладна ў 100—120 чалавек. Гаспадарка — аселае рыбалоўства і паляванне.
Зноскі