У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Раян.
Кейт Раян (англ.: Kate Ryan, пры нараджэнні Kатрын Вербек, нідэрл.: Katrien Verbeeck, 22 ліпеня 1980, Тэсендэрло, Бельгія) — бельгійская поп-спявачка. Пачала кар’еру ў 2001 годзе, а ў 2006 годзе прадставіла Бельгію на Еўрабачанні з песняй «Je t’adore», заняўшы 12-е месца ў паўфінале. Пераспяваўшы песню Мілен Фармер «Désenchantée», яна заняла першыя месцы ў разнастайных Еўрапейскіх чартах. Кейт падпісала кантракт з EMI Belgium і выпусціла свой першы альбом Different у 2002 эксклюзіўна для Еўропы. Альбом стаў залатым, у Еўропе было прададзена больш за 250 000 копій.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
|