«Кашма́р на ву́ліцы Вя́заў» (англ.: Nightmare on Elm Street) — амерыканскі фільм жахаў 1984 года рэжысёра Уэса Крэйвена, першы фільм аднайменнай франшызы.
Карціна атрымала станоўчыя водгукі крытыкаў і стала класікай жанру, аказаўшы знакавы ўплыў на фільмы жахаў. У фільма ёсць 7 працягаў, тэлевізійны серыял, аднайменны рымейк 2010 года; была выпушчана вялікая колькасць суправаджальнай прадукцыі — коміксы, кнігі, камп’ютарныя гульні, цацкі і інш.
У 2021 годзе «Кашмар на вуліцы Вязаў» быў абраны Бібліятэкай Кангрэса для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў ЗША як «культурна, гістарычна або эстэтычна значны».[12]
Сюжэт
Чатыром падлеткам Спрынгвуда сніцца адзін і той жа кашмарны сон, у якім за імі гоніцца і спрабуе забіць чалавек з абпаленым тварам і з нажамі на руцэ. Калі лепшая сяброўка старшакласніцы Нэнсі памірае ў сне жудаснай смерцю, дзяўчына разумее, што да яе дабраўся той жудасны тып, і ён на гэтым не спыніцца. Спрабуючы высветліць, як яму супрацьстаяць, Нэнсі ўсімі сіламі імкнецца не спаць.
У ролях
Зноскі
Спасылкі