Кацямятка[1][2] (Népeta) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Батанічнае апісанне
Большасць відаў — травяністыя шматгадовыя расліны, некаторыя — аднагадовыя.
Сцябло прамое. Лісце ад зялёнага да шаравата-зялёнага, супраціўнае, простае, суцэльнае, зубчастае па краі.
Кветкі ў мутоўчатых суквеццях; вяночкі звычайна не больш за 10 мм даўжыні, белыя або сінія, радзей ружовыя ці бэзавыя. Чашачка трубчастая або цыліндрычная. Тычынак 4. Плод — чатырохарэшак.
Распаўсюджанне
Большая частка відаў расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы, некаторыя віды сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі — 1 дзікарослы від — кацямятка каціная або Каціная мята (Nepeta cataria).
Гаспадарчае значэнне
Многія з відаў — эфіраалейныя, лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Кацямятка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 193.
Літаратура
Спасылкі