Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага |
Дата заснавання |
2009 |
Тып |
каледж |
Размяшчэнне |
|
catcollege.by |
|
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага — свецкая каталіцкая навучальная ўстанова ў горадзе Баранавічы. Каледж з’яўляецца цэнтрам парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай.
Гісторыя
Гісторыя каледжа пачалася яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. 3 кастрычніка 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё каледжа. 19 снежня 2009 года адбылося першае спатканне студэнтаў і выкладчыкаў.
Абітурыенты
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю два разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў[1].
Год/чалавек
|
Паступіла
|
Выпускнікоў
|
2009
|
54
|
-
|
2010
|
25
|
-
|
2011
|
?
|
40
|
2012
|
42[2]
|
16[3]
|
2015[4]
|
31
|
17
|
2017[5]
|
21
|
11
|
2018
|
26[6]
|
?
|
2019
|
26[7]
|
?
|
Выкладчыкі
Дырэктары
- кс. Алег Сількевіч (2009—2013)
- кс. Павел Рудзьман (2013—2017)[8]
- кс. Юрый Дрозд (з 2017)
Спецыялізацыі
- Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
- Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага, студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекту гуманітарных навук.
- Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
- Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.
Зноскі
Спасылкі