Катоўскае возера |
Морфаметрыя |
Вышыня над узроўнем мора |
130,8 м |
Даўжыня |
1,19 км |
Шырыня |
0,66 км |
Плошча |
0,56 км² |
Аб’ём |
0,00479 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
3,37 км |
Найбольшая глыбіня |
22,9 м |
Сярэдняя глыбіня |
8,6 м |
Гідралогія |
Тып мінералізацыі |
прэснае |
Салёнасць |
0,265—0,28 ‰ |
Празрыстасць |
2,7 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
59,6 км² |
Упадаюць |
рака Дзіва, ручаі |
Выцякаюць |
ручай |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Като́ўскае возера — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Катоўшчына.
Плошча паверхні возера 0,56 км². Даўжыня 1,19 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 3,37 км. Найбольшая глыбіня дасягае 22,9 м, сярэдняя 8,6 м. Аб’ём вады 4,79 млн м³. Плошча вадазбору 59,6 км².
Катлавіна Катоўскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй ад 6 да 19 метраў, спадзістыя. На паўднёвым захадзе схілы катлавіны стромкія. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя вышынёй да 0,2 м, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Літаральная зона вузкая, сублітаральны схіл стромкі. Глыбіні да 2 м займаюць каля 14 % плошчы возера. Дно плоскае з трыма невялікімі ўпадзінамі. Да глыбіні 3—3,5 м (на поўдні да 5,5—8 м) дно возера выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — гліністым ілам.
Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і рака Дзіва. На поўначы выцякае ручай у раку Лукомка. Надводная расліннасць пашырана на адлегласці ад 20—25 да 75 метраў ад берага і да глыбіні 1,6—2,2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3,5 м.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь іншыя рыбы. Сустракаюцца ракі.
На ўсход ад возера праходзіць аўтамабільная дарога Р114.
Літаратура
- Катоўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 519. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп. тираж 3 000 экз. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)