Катастрофа Bombardier E-11 у Газні — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася на ўсходзе Афганістана. Першапачаткова памылкова паведамлялася пра падзенне пасажырскага авіялайнера авіякампаніі Ariana Afghan Airlines[6][7], але пазней высветлілася, што разбіўся самалёт Bombardier E-11A, які належаў ВПС ЗША[8][9]. Абодва пілоты на яго борце загінулі[2].
Самалёт
Bombardier E-11A — ваенная мадыфікацыя самалёта Bombardier Global Express; рэгістрацыйны нумар 11-9358, серыйны 9358. Першы палёт здзейсніў у 2009 годзе. Самалёт знаходзіўся ў эксплуатацыі 430-й экспедыцыйнай электроннай баявой эскадрыллі ў якасці баявога вузла паветранай сувязі (BACN)[10]. Усяго ў ВПС ЗША выкарыстоўваліся 4 такіх самалёта, усе ў Афганістане. Апаратура сувязі на такіх самалётах займаецца перадачай паведамленняў і даных паміж рознымі наземнымі групамі і сістэмамі сувязі[10].
Катастрофа
Борт 11-9358 знаходзіўся на вышыні каля 12 500 метраў[11], такая вышыня недасяжна для сродкаў СПА руху «Талібан»[12][13].
Самалёт разбіўся каля 13:10 па мясцовым часе (08:40 UTC) на тэрыторыі правінцыі Газні, прыкладна ў 130 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Кабула, побач з паселішчам "Sado Khelo"[14].
Прадстаўнік ВПС ЗША ў Афганістане паведаміў аб адсутнасці прыкмет таго, што самалёт быў збіты[2].
Загінулі абодва пілота борта 11-9358 — 46-гадовы камандзір экіпажа, падпалкоўнік Пол К. Вос (англ.: Paul K. Voss) і 30-гадовы памочнік камандзіра, капітан Раян С. Фанеуф (англ.: Ryan S. Phaneuf)[1][15]. Па некаторых даных, ахвярай таксама стаў агент ЦРУ Майкл Д’Андрэа[3]. Першапачаткова паведамлялася аб 5-6 ахвярах[16].
Расследаванне
Амерыканскія ваенныя ўлады пачалі расследаванне прычын катастрофы[17].
28 студзеня ваенныя ЗША наведалі месца катастрофы, забралі бартавы самапісец і знішчылі абломкі самалёта[11][15].
Зноскі
Спасылкі