Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне з самага яе пачатку, быў сувязістам. Ваяваў на Дунаі, быў паранены. Скончыў школу ваенных тэлефаністаў, служыў у штабе 40-й пяхотнай дывізіі ў Бабруйску. Узнагароджаны за актыўны ўдзел у баявых дзеяннях, у тым ліку Георгіеўскім крыжам IV ступені. Яго брат Ясь быў летчыкам у час вайны.
Пасля вяртання з фронту, ва ўзросце 32 гадоў паступіў на Беларускія настаўніцкія курсы ў родным Дзвінску. На курсах Кастусь пазнаёміўся з Луцыяй Габране, якая стала потым яго жонкай. Усё жыццё яны разам працавалі ў беларускіх школах. На курсах быў арганізованы тэатральны гурток, таму Кастусь захапіўся тэатрам. Працаваў дырэктарам пачатковай беларускай школы на вуліцы Стараверскай ў Дзвінску, быў рэжысёрам беларускага тэатра. Потым працаваў у школе па адрасу вул. Каўнас, 98. Быў членам гістарычнага таварыства, Саюза беларускіх вучыцялёў Латвіі[1].
Памёр у 1939 годзе ва ўзросце 49 гадоў[1]. Пахаваны на каталіцкіх могілках ў Даўгаўпілсе[2]. Засталася ўдава з трыма дзяцьмі[1].
Літаратура
Kunicka K. A Pole Who Contributed to Belarusian Education and Cultural Life in Latvia: The Peculiar Case of Konstanty Aleksandrowicz // In the shadow of others: Belarusian-Latvian relations from the past to nowadays. Ed. M. Jankowiak, K. Kascian. Praha 2022. P. 377-386.