Карлас пачаў сваю прафесійную кар’еру ў мексіканскім клубе «Гвадалахара» ў 2001 годзе. Ён дэбютаваў у чэмпіянаце Мексікі 22 ліпеня 2001 года. Увогуле за 5,5 года выступаў за «Гвадалахару» Сальсіда згуляў 105 гульняў і забіў 2 галы. Пасля чэмпіянату свету 2006 іграком цікавіліся многія еўрапейскія клубы.
ПСВ
10 ліпеня 2006 года Сальсіда падпісаў 4-гадовы кантракт з ПСВ[3]. Дэбют Карласа за ПСВ адбыўся 13 жніўня 2006 года ў матчы супраць «Аякса». Свой першы гол за ПСВ ён забіў 18 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Эксельсіёра». Першы сезон у ПСВ у Карласа прайшоў выдатна. У Эрэдывізіі Сальсіда згуляў у 33 з 34 матчаў каманды і стаў чэмпіёнам Нідэрландаў разам з камандай. У 2007 годзе пасля сыходу з ПСВ Міхаэля Рэйзігера Карлас узяў сабе нумар 3, такі ж як у нацыянальнай зборнай. Гэтак жа ён быў прызначаны віцэ-капітанам каманды[4]. 5 снежня 2007 года Сальсіда падоўжыў дагавор з клубам да заканчэння сезона 2011/12[5].
«Фулхэм»
У жніўні 2010 года Карлас перайшоў у склад англійскага клуба «Фулхэм» за 1,6 млн еўра[6]. Дэбют Сальсіда за «дачнікаў» адбыўся 28 верасня 2010 года ў матчы чэмпіянату Англіі супраць «Блэкберн Роверс». У гэтым матчы Карлас зрабіў галявую перадачу на партнёра па камандзе Клінта Дэмпсі на 56-й хвіліне матча, які зраўняў лік у матчы 1:1.
«Тыгрэс УАНЛ»
17 жніўня 2011 года было абвешчана, што Сальсіда пяройдзе ў склад мексіканскага клуба «Тыгрэс УАНЛ» на правах арэнды да канца сезона. У сувязі з рабаваннем дому Карласа ў Лондане, ён прасіў, каб яго сям'я таксама пераехала ў Мексіку[7]. У сваім першым сезоне ў Мексіцы, Сальсіда дапамог «УАНЛ Тыгрэс» перамагчы свой трэці чэмпіёнскі тытул, які стаў першым за апошнія больш чым трыццаць гадоў. 7 сакавіка 2012 года кіраўніцтва «Фулхэма» пацвердзіла, што Сальсіда далучыўся да мексіканскага клуба на сталай аснове.
«Гвадалахара»
20 мая 2014 года Карлас падпісаў дагавор са сваім былым клубам «Гвадалахарай». Разам з камандай стаў чэмпіёнам Мексікі і двойчы ўладальнікам Кубка Мексікі, а ў 2018 годзе перамог у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ.
«Веракрус»
У студзені 2019 года далучыўся да клуба «Веракрус». У лістападзе 2019 года завяршыў прафесійную кар’еру.